We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Prapiska (Bulka, ty ne ŭ kursie​?​)

from Apo​š​nija Tancory by Sož

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €1.50 EUR  or more

     

about

Булка, ты не ў курсе, што шакалы ведаюць пра вечнае жыццё ў літаратуры
І пра палёты над горадам без рамянёў бяспекі?

lyrics

Прапіска

ты прапісаўся на яго вуліцы
ў самым савецкім раёне
з антысавецкім тварам
антысавецкім імём
антысавецкім нутром
прапісаўся на яго вуліцах
прапісаўся на скверы
прапісаўся на цэнтры
дзе не ўсе суседзі вартыя даверу
і не ўсе маркі патрабуюць капэртаў

прапісаўся на ’індастрыэлу’ і ’марсе’
узяў спраўку ў прасторы і часе
паставіў пячатку донышкам
пячатку марляй
струною звязаў довады,
і на жылах паставіў аккорды
Гомель: любоў з першага глытка
і шчырасць у кожным напасе

што шагалы ведаюць пра палёты над горадам
што шагалы ведаюць пра палёты без рамянёў бяспекі
Булка, ты не ў курсе, што шагалы ведаюць пра палёты над горадам без рамянёў бяспекі

ён прапісаўся ў тваім сэрцы
у тваіх лёгкіх
у тваіх нырках
у тваёй печані
апошнім тралейбусам перакрэсліў пытанні вечныя
тут гэта хутка
хуяк хуяк
вось табе ісьціна
хуяк хуяк
вось табе вечнае жыццё
усьмешка Сажой разлілася
чакае сустрэчы з чарговым локцем жыццёвым
і так яно й будзе
таму што ўсе зоркі халодныя лялькі
халодныя рукі і п’есы з натуры
вось на прыходзе чырвонае мальбара
вось жыццё вечнае ў літаратуры
джэдаі з піпеткай матаюць васьмёры
нэпманы робяць з гурыяў фурыяў
але суфію похую
гляджу на шакалаў вачмі лабрадора

што шакалы ведаюць пра жыццё
што шакалы ведаюць пра жыццё ў літаратуры
Булка, ты не ў курсе, што шакалы ведаюць пра вечнае жыццё ў літаратуры
І пра палёты над горадам без рамянёў бяспекі?

17.06.2018 m.n.s.k.

credits

from Apo​š​nija Tancory, track released December 23, 2022

license

all rights reserved

tags

about

Sož

Electro post-punk from Homiel.

contact / help

Contact Sož

Streaming and
Download help

Report this track or account

If you like Sož, you may also like: